Выязны "ПІН_КОД" на "Двойцы"


Выездной "ПИН_КОД" на "Двойке"

10 чэрвеня моладзевы інтэрактыўны праект "ПІН_КОД" на тэлеканале "Беларусь 2" адзначыць пачатак лета выездам у Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага.

"ПІН_КОДу" стала цесна ў студыі. Раскошныя беласнежныя канапы і гіганцкі планшэт для зносін з гледачамі на адзін дзень пераедуць у сталічны парк Горкага. Туды ж адправяцца і знакамітыя госці праграмы. Але адпачываць на прыродзе ім не прыйдзецца…

У знак салідарнасці са студэнтамі і старшакласнікамі, у якіх гэтымі днямі іспыты, героі выязнога выпуску будуць выконваць інтэлектуальныя заданні і выпрабаванні на трываласць. У разумовым супрацьстаянні возьмуць удзел прызнаны эрудыт Канстанцін Каверын і "легкадумная бландзінка", а па сумяшчальніцтве спявачка Алена Пішчыкава. Каб паказытаць нервы і ўскладніць задачу, адказваць на каверзныя пытанні госці будуць на вышыні птушынага палёту - у кабіне кола агляду. У парк зазірнуць і іншыя селебрыці, але іх імёны рэдактары праграмы пакуль трымаюць у сакрэце.

Непаўторную атмасферу open air створаць музыканты Serj Berkov і група Goldman. Пры гэтым ніякай фанаграмы - толькі жывое выкананне і імправізацыя.

Пасля завяршэння праграмы гледачоў чакае яшчэ адзін сюрпрыз: творчы калектыў "ПІН_КОДа" кіне выклік беларускаму шоу-бізнесу. Каманда праекта запісала песню і зняла "багаты" кліп, у якім пад каток іроніі і грузавік сарказму трапяць самыя распаўсюджаныя заганы і слабасці айчынных "зорак".

Сачыць за выязным выпускам праекта "ПІН_КОД" тэлеканал "Беларусь 2" прапануе 10 чэрвеня ў 15:30 і ў вячэрнім эфіры там жа, на "Двойцы"!